Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь надае вялікае значэнне супрацоўніцтву з ПА АБСЕ - Андрэйчанка

Палітыка 22.01.2018 | 14:59
Уладзімір Андрэйчанка
Уладзімір Андрэйчанка

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь надае вялікае значэнне супрацоўніцтву з Парламенцкай асамблеяй АБСЕ, заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком ПА АБСЕ па Усходняй Еўропе, кіраўніком дэлегацыі шведскага парламента ў асамблеі Кентам Харстэдам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Са свайго боку хачу сказаць, што мы надаём вельмі важнае значэнне супрацоўніцтву з ПА АБСЕ і ў цэлым з АБСЕ, і вы ведаеце, што Рэспубліка Беларусь вельмі адказна да гэтага падыходзіць", - заўважыў спікер. Ён, у прыватнасці, звярнуў увагу, што практычна ўсе сесіі асамблеі праходзяць з разглядам рэзалюцый, падрыхтаваных беларускім бокам. Так, толькі за апошні час прыняты рэзалюцыі па зялёнай эканоміцы, па барацьбе з наркотыкамі, гандлем людзьмі, раней таксама разглядалася рэзалюцыя па чарнобыльскай тэматыцы. "І самае галоўнае - што ўсе рэзалюцыі, якія прапануе Беларусь, маюць аб'яднальны характар, яны не накіраваны супраць кагосьці, яны накіраваны менавіта на ўмацаванне даверу, развіццё шматбаковага дыялогу, і ўсё гэта робіцца ў імя стабільнасці, міру", - перакананы Уладзімір Андрэйчанка.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў расказаў, што на бліжэйшых сесіях ПА АБСЕ ў Вене і Берліне беларуская дэлегацыя рыхтуецца прадставіць рэзалюцыі, якія накіраваны на барацьбу з тэрарызмам, а таксама ў сферы кібербяспекі.

Акрамя таго, спікер дадаў, што Беларусь гатова абмяркоўваць на сустрэчы двухбаковыя адносіны са Швецыяй.

Кент Харстэд наведвае Беларусь 21-24 студзеня, гэта яго першы візіт у краіну ў якасці спецпрадстаўніка. Акрамя двухбаковых сустрэч, праграма візіту таксама прадугледжвае наведванне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Парка высокіх тэхналогій і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі Беларусі ў студзені Студзень 2018 года да студзеня 2017 года: ВУП - 104,6%, выпуск прадукцыі прамысловасці* - 109,7%, выпуск прадукцыі сельскай гаспадаркі - 104,4% і інш.