Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь можа стаць для Румыніі плацдармам для ўваходу на рынак ЕАЭС - Кабякоў

Палітыка 10.11.2017 | 11:30

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь можа стаць для Румыніі плацдармам для ўваходу на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з міністрам замежных спраў Румыніі Тэадорам-Віярэлам Мелешкану, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь можа стаць для Румыніі плацдармам для ўваходу на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза. Для гэтага ў нас ёсць неабходная лагістычная і прамысловая інфраструктура, кваліфікаваны персанал", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Прэм'ер-міністр таксама адзначыў інтарэс бакоў да стварэння ў Беларусі сумесных вытворчасцей аўтакампанентаў, мэблі, адзення, тэкстылю, будаўнічых матэрыялаў, сельгаспрадукцыі, рэалізацыі праектаў у сферы ІТ і медыцыны. Сумесныя зборачныя вытворчасці могуць быць створаны і на тэрыторыі Румыніі з далейшым прасоўваннем сумеснай прадукцыі на рынкі трэціх краін. Вопыт работы ў гэтым напрамку ўжо ёсць - на базе румынскага завода Irum у павеце Мурэш працуе ліцэнзійная зборачная вытворчасць трактароў.

Андрэй Кабякоў выказаў упэўненасць, што цяперашні візіт кіраўніка МЗС Румыніі стане зыходнай кропкай для вываду дыялогу паміж краінамі на якасна новы ўзровень. Так, апошнім часам двухбаковыя кантакты актывізаваліся па ўсіх напрамках, пасля працяглага перапынку аднавіла сваю дзейнасць беларуска-румынская міжурадавая камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, ідзе дыялог паміж парламентамі дзвюх краін. "На наш погляд, ёсць усе неабходныя перадумовы для далейшага павышэння ўзроўню двухбаковых кантактаў ужо ў самы бліжэйшы час", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Тэадор-Віярэл Мелешкану перадаў Андрэю Кабякову прывітанне ад прэм'ер-міністра Румыніі Міхая Тудосэ, які выказвае надзею на сустрэчу з беларускім калегам у хуткім часе. "Нельга сказаць, што адносіны паміж нашымі краінамі былі такімі актыўнымі, як мы хацелі б. Аднак у апошнія два-тры гады дзякуючы ўкладу нашых пасольстваў мы дасягнулі значнага павелічэння тавараабароту паміж нашымі краінамі", - сказаў Тэадор-Віярэл Мелешкану.

Румынія таксама вітае збліжэнне ў дыялогу Беларусі і Еўрасаюза. "Мы заўсёды былі прыхільнікамі такога збліжэння. Мы ўпэўнены, што гэта стварае спрыяльныя ўмовы для добрага развіцця нашых эканамічных адносін", - заявіў міністр замежных спраў Румыніі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як прайсці тэхагляд Дзяржтэхагляд транспартных сродкаў (ТС) праводзіцца незалежна ад месца іх дзяржаўнай рэгістрацыі. На дыягнастычную станцыю аўтамабіль прадстаўляецца ў чыстым выглядзе.