Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь можа разлічваць на супрацоўніцтва і падтрымку Сербіі па ўсіх вектарах - Вучыч

Палітыка 19.04.2017 | 18:37
У час сустрэчы
У час сустрэчы

19 красавіка, Бялград /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь можа разлічваць на супрацоўніцтва і падтрымку Сербіі па ўсіх вектарах. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Сербіі Аляксандр Вучыч 19 красавіка ў Бялградзе на сустрэчы з беларускай дэлегацыяй на чале з міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімірам Калтовічам, што ўдзельнічае ў дзясятым пасяджэнні міжурадавай беларуска-сербскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Вучыч, вітаючы беларускую дэлегацыю, звярнуў увагу на важнасць вынікаў свайго візіту ў Мінск у студзені бягучага года. Ён падкрэсліў, што ў час перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам было дасягнута разуменне па ўсіх абмеркаваных пытаннях.

Беларусь і Сербія добра разумеюць адзін аднаго ў палітыцы і эканоміцы, маюць добрыя перспектывы паглыблення двухбаковых і шматбаковых кантактаў, падкрэсліў Аляксандр Вучыч. Ён таксама назваў важным той факт, што Беларусь і Сербія маюць у многім падобныя пазіцыі па міжнародных пытаннях.

Прэм'ер-міністр Сербіі лічыць істотнымі вынікі праведзеных дзясятага пасяджэння міжурадавай беларуска-сербскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама дзявятага пасяджэння дзелавога савета па супрацоўніцтве паміж ГПП дзвюх краін. Кіраўнік урада запэўніў, што і ў далейшым Сербія будзе развіваць актыўнае ўзаемадзеянне з Беларуссю.

У сваю чаргу Уладзімір Калтовіч расказаў аб выніках беларуска-сербскіх перагавораў у Бялградзе і адзначыў вялікую цікавасць прадстаўнікоў бізнесу Сербіі да развіцця кантактаў з беларускімі партнёрамі. Акрамя таго, ён праінфармаваў аб двухбаковых дамоўленасцях па выніках пасяджэння беларуска-сербскай рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі выказаў упэўненасць, што Аляксандр Вучыч, які выбраны новым прэзідэнтам Сербіі, і ў далейшым будзе садзейнічаць развіццю беларуска-сербскага супрацоўніцтва.

У сустрэчы ва ўрадзе Сербіі прынялі ўдзел намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Сербіі Уладзімір Чушаў, ганаровы консул Беларусі ў Сербіі Драгамір Карыч, прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства спорту і турызму, МЗС.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Украіна: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Тавараабарот Беларусі з Украінай па выніках 2016 года павялічыўся на 10,5%, экспарт - на 13,2%, імпарт - на 3,2%. Сальда дадатнае - $1,87 млрд