Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 лістапада 2017, 13:21

Беларусь лічыць Грузію адным са стратэгічных партнёраў - Мясніковіч

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь лічыць Грузію адным са стратэгічных партнёраў, заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй грузінскага парламента Іракліем Кабахідзэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларуска-грузінскім адносінам аддаём пэўны прыярытэт, і мы бачым Грузію як аднаго са стратэгічных партнёраў на палітычнай арэне, для супрацоўніцтва ў галіне эканомікі, гуманітарных кантактаў", - запэўніў старшыня верхняй палаты парламента.

Паводле яго слоў, паміж Беларуссю і Грузіяй няма закрытых тэм, краіны дастаткова адкрытыя ў розных пытаннях, у тым ліку міжнароднага супрацоўніцтва. Міхаіл Мясніковіч падзякаваў грузінскаму боку за актыўную падтрымку пазіцыі Беларусі ў рабоце міжнародных арганізацый.

Старшыня Савета Рэспублікі лічыць неабходным актывізаваць адносіны дзвюх краін па лініі парламентаў, у першую чаргу за кошт перазагрузкі работы груп дружбы. "Наша пазіцыя такая, што групы дружбы павінны не толькі выконваць мерапрыемствы, якія намецілі кіраўнікі парламентаў, але і весці даволі актыўную самастойную работу", - сказаў ён.

Міхаіл Мясніковіч таксама звярнуў увагу, што парламентам трэба і далей ствараць умовы для плённага рэгіянальнага, эканамічнага ўзаемадзеяння, развіцця кантактаў паміж бізнес-супольнасцямі, і ўсе дакументы, якія па лініі парламентаў прымаюцца, накіраваны на вырашэнне гэтых пытанняў.

У сваю чаргу Іраклій Кабахідзэ канстатаваў высокі ўзровень адносін паміж дзвюма дзяржавамі ў розных сферах і запэўніў, што грузінскі парламент гатовы рабіць усё магчымае для іх развіцця. Спікер таксама прызнаўся, што Грузія ўдзячна беларускаму кіраўніцтву і парламенту за перманентную падтрымку інтарэсаў краіны.

Парламенцкая дэлегацыя Грузіі наведвае Беларусь з афіцыйным візітам 20-22 лістапада. Плануецца наведванне ААТ "БелАЗ", СВК "Агракамбінат Сноў", ПВТ. Пройдзе сустрэча з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі БДУ. Па выніках візіту прадугледжана падпісанне сумеснай заявы паміж Нацыянальным сходам Беларусі і парламентам Грузіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі