Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 жніўня 2019, 19:55

Беларусь і ЗША абмеркавалі рэгіянальную бяспеку і ўзаемадзеянне ў эканамічнай сферы

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас і член Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ад штата Ілінойс Майкл Куіглі абмеркавалі рэгіянальную бяспеку, магчымасці пашырэння ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

На сустрэчы таксама была адзначана важнасць дадатковых узаемных намаганняў па ўмацаванні даверу ў двухбаковых адносінах.

Гэта першы візіт кангрэсмена Майкла Куіглі ў Мінск, дэлегацыя з ЗША сустрэнецца з беларускімі афіцыйнымі асобамі і абмяркуе двухбаковыя адносіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі