Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 жніўня 2019, 17:10

Беларусь і Вялікабрытанія маюць вялікі патэнцыял для развіцця супрацоўніцтва - Румас

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адносіны паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй маюць вялікі патэнцыял для развіцця, заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Фіёнай Гіб у сувязі з завяршэннем яе дыпламатычнай місіі ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Сяргея Румаса, сённяшняя сустрэча - добрая магчымасць, каб ацаніць вынікі супрацоўніцтва за апошнія некалькі гадоў. З 2016 года дыялог прыкметна актывізаваўся, і ў гэтым, на думку прэм'ер-міністра, вялікая асабістая заслуга пасла.

Таксама дзякуючы падтрымцы пасольства на высокім узроўні прайшоў візіт урадавай дэлегацыі ў Вялікабрытанію. "Адбыліся плённыя сустрэчы з членамі брытанскага ўрада, і я яшчэ раз пераканаўся, што нашы адносіны маюць вельмі вялікі патэнцыял", - сказаў Сяргей Румас.

Акрамя таго, бакам удалося дабіцца істотнага прагрэсу ў развіцці дагаворна-прававой базы. Сярод падпісаных дакументаў значацца мемарандум аб увядзенні гандлёвага дыялогу, пагадненне аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання, што аблягчае работу бізнесу ў абедзвюх краінах, міжнародны дагавор аб аўтамабільных перавозках, мемарандум па пытаннях гандлёвага супрацоўніцтва.

"За гэтыя 3,5 года вы вельмі высока паднялі планку, і я думаю, што, з аднаго боку, вашаму пераемніку будзе лёгка прадаўжаць пачатую справу, з другога - цяжка падтрымліваць той узровень супрацоўніцтва, які вы ўстанавілі", - адзначыў Сяргей Румас.

Ён пажадаў Фіёне Гіб далейшых поспехаў у кар'еры і не забываць Беларусь. "Мы заўсёды вам тут рады", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Пасол падзякавала за цёплыя словы і адзначыла, што ў яе застануцца прыемныя ўспаміны пра час, праведзены ў Беларусі. Значнымі поспехамі ў развіцці двухбаковых адносін яна назвала арганізацыю візітаў высокапастаўленых прадстаўнікоў МЗС, парламента, членаў каралеўскай сям'і. "Такія візіты важны для ўстанаўлення больш трывалых адносін з Беларуссю, павышаюць цікавасць да краіны", - сказала Фіёна Гіб. Яна дадала, што бачыць сур'ёзныя змены ў адносінах да Беларусі з боку Лондана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі