Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 кастрычніка 2018, 18:32

Беларусь і Венгрыя актывізуюць кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў і пашыраць іх тэматыку

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Венгрыя актывізуюць кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў і пашыраць іх тэматыку. Такая дамоўленасць была дасягнута на сустрэчы пасла Беларусі ў Венгрыі Аляксандра Хайноўскага з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю гэтай краіны Петэрам Сіярта, паведамілі БЕЛТА ў беларускім дыппрадстаўніцтве.

"На сустрэчы з міністрам замежных спраў Петэрам Сіярта падрабязна абмеркавана праблематыка ўмацавання двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва. Акцэнт быў зроблены на рэалізацыі сумесных праектаў у будаўнічай, фармацэўтычнай, крэдытна-фінансавай, транспартнай, турыстычнай сферах. Дасягнута дамоўленасць аб канкрэтных сумесных кроках па ўмацаванні дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін, актывізацыі і пашырэнні тэматыкі кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін", - паведамілі ў пасольстве.

Таксама Аляксандр Хайноўскі сустрэўся з міністрам сельскай гаспадаркі Венгрыі Іштванам Надэм. У фокусе ўвагі бакоў былі пытанні нарошчвання ўзаемнага гандлю сельскагаспадарчымі і харчовымі таварамі, умацавання ўзаемадзеяння паміж ветэрынарнымі службамі, кааперацыі ў сферы селекцыі і насенняводства, рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў у галіне жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі. "Асаблівая ўвага ўдзелена пытанням захавання пазіцый і пашырэння прысутнасці на венгерскім рынку беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі", - гаворыцца ў паведамленні.

Абедзве сустрэчы адбыліся ў рамках падрыхтоўкі да IX пасяджэння беларуска-венгерскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, якое адбудзецца ў Мінску 5-6 лістапада паралельна з двухбаковым бізнес-форумам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі