Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 чэрвеня 2018, 18:26

Беларусь і Узбекістан зацікаўлены ва ўзаемнай падтрымцы на міжнародных парламенцкіх пляцоўках

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан зацікаўлены ва ўзаемнай падтрымцы на міжнародных парламенцкіх пляцоўках. Аб гэтым сёння ішла размова на сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі з парламенцкай дэлегацыяй Узбекістана на чале са старшынёй Сената Олій Мажліса Нігмацілой Юлдашавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Андрэйчанка перакананы, што ў парламентах дзвюх краін неабходна стварыць групы дружбы, а ў далейшым намеціць план мерапрыемстваў па развіцці ўзаемадзеяння. У ліку перспектыўных напрамкаў спікер назваў узаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях.

Ён нагадаў, што ў ліпені ў Берліне пройдзе чарговая сесія ПА АБСЕ. Беларуская дэлегацыя падрыхтавала для яе рэзалюцыю па лічбавай эканоміцы. Сёння за ўключэнне гэтага дакумента ў парадак дня сесіі выказаліся ўжо 18 дзяржаў, у тым ліку Вялікабрытанія, Германія, Швейцарыя. Уладзімір Андрэйчанка выказаў надзею, што яго падтрымае і Узбекістан. Ён таксама запрасіў узбекістанскіх парламентарыяў на канферэнцыю Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ, якая пройдзе ў Мінску ў маі 2019 года.

Нігмаціла Юлдашаў адзначыў, што менавіта міжпарламенцкія кантакты прызначаны надаць належную глыбіню ўзаемадзеянню дзвюх краін, садзейнічаць фарміраванню нарматыўнай прававой базы. Парламентарыі Узбекістана падтрымліваюць ідэю выпрацоўкі праграмы па развіцці ўзаемадзеяння з беларускімі калегамі. Узбекістанскі бок зацікаўлены ў вывучэнні работы Нацыянальнага сходу і ў сваю чаргу таксама разлічвае на яго падтрымку ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях, сказаў старшыня Сената Олій Мажліса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі