Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 кастрычніка 2018, 16:42

Беларусь і Узбекістан разгледзелі пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі

22 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась сустрэўся з сакратаром Савета бяспекі пры Прэзідэнце Узбекістана Віктарам Махмудавым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.

На сустрэчы адбыўся абмен думкамі па актуальных праблемах міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння, адзначыўшы пазітыўную дынаміку па ўсіх напрамках, акрэслілі перспектывы для яго пашырэння. У мэтах паспяховай рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей падпісаны план практычных дзеянняў па далейшым развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Узбекістанам у галіне бяспекі на 2019-2020 гады.-0-

Фота Максіма Гучака

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі