Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 жніўня 2017, 15:02

Беларусь і Узбекістан правялі кансультацыі паміж МЗС па міжнародна-прававых пытаннях

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кансультацыі паміж дэлегацыямі Міністэрства замежных спраў Беларусі і Міністэрства замежных спраў Узбекістана па міжнародна-прававых пытаннях прайшлі ў Мінску 17-18 жніўня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў начальнік галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Андрэй Мяцеліца, узбекскую - начальнік дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Мірвахід Азімаў.

Бакі абмеркавалі праекты дакументаў, якія знаходзяцца ў прапрацоўцы паміж дзвюма дзяржавамі, актуалізавалі пералік двухбаковых міжнародных дагавораў і іншых міжнародных дакументаў, што дзейнічаюць у адносінах паміж Беларуссю і Узбекістанам, абмяняліся інфармацыяй аб практыцы іх рэалізацыі.

Дыпламаты разгледзелі іншыя міжнародна-прававыя пытанні, у тым ліку звязаныя з супрацоўніцтвам у міжнародных арганізацыях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі