Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 лістапада 2017, 15:43

Беларусь і Узбекістан падпісалі План супрацоўніцтва паміж апаратамі саветаў бяспекі на 2018-2019 гады

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан падпісалі План супрацоўніцтва паміж апаратамі саветаў бяспекі на 2018-2019 гады. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі Беларусі.

Дакумент заключаны ў час рабочага візіту ў Ташкент дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Станіслава Зася і яго сустрэчы з сакратаром Савета бяспекі пры Прэзідэнце Узбекістана Віктарам Махмудавым.

Бакі абмеркавалі рэалізацыю сумесных праектаў у ваеннай і ваенна-тэхнічнай сферах, па лініі праваахоўных органаў, у галіне папярэджання і ліквідацыі стыхійных бедстваў, абароны насельніцтва ад надзвычайных сітуацый, у сферы абмену інфармацыяй і вопытам паміж мытнымі органамі, а таксама перспектывы далейшага супрацоўніцтва.

Адбыліся таксама кансультацыі паміж прадстаўнікамі апаратаў саветаў бяспекі дзвюх краін. Прайшоў абмен думкамі па актуальных пытаннях у сферы забеспячэння міжнароднай і нацыянальнай бяспекі, умацавання супрацоўніцтва ў процідзеянні сучасным выклікам і пагрозам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі