Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 ліпеня 2018, 19:33

Беларусь і Узбекістан маюць намер пашыраць дагаворна-прававую базу

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан абмеркавалі перспектывы актывізацыі работы па пашырэнні дагаворна-прававой базы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС па выніках сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ва Узбекістане Леаніда Марыніча з міністрам замежных спраў Узбекістана Абдулазізам Камілавым.

На пасяджэнні бакі разгледзелі падрыхтоўку мерапрыемстваў па развіцці беларуска-ўзбекскага палітычнага дыялогу, у тым ліку на вышэйшым узроўні. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Узбекістана адзначыў станоўчую дынаміку ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі, а таксама адсутнасць праблемных пытанняў у двухбаковым парадку дня.

Беларусь і Узбекістан узгаднілі падыходы адносна чарговага пасяджэння сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве, якое пройдзе ў Ташкенце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі