Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 сакавіка 2017, 10:38

Беларусь і Турцыя сфарміравалі трывалыя традыцыі супрацоўніцтва - МЗС

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу абмяняліся віншавальнымі пасланнямі з нагоды 25-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзяржавамі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У пасланні беларускага боку адзначаецца, што за чвэрць стагоддзя Беларусь і Турцыя прайшлі значны шлях станаўлення і развіцця дружалюбных і раўнапраўных адносін, сфарміравалі трывалыя традыцыі супрацоўніцтва, заснаванага на прынцыпах узаемнага даверу і павагі.

Падкрэсліваецца, што першы ў гісторыі двухбаковых адносін афіцыйны візіт у Беларусь прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана ў лістападзе 2016 года стаў сведчаннем выхаду беларуска-турэцкага ўзаемадзеяння на якасна новы ўзровень.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі