Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 кастрычніка 2016, 09:24

Беларусь і Таджыкістан абмеркавалі перспектывы гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-таджыкскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў адбыліся ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, уключаючы двухбаковае супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб'яднанняў, перспектывы пашырэння гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння, удасканаленне дагаворна-прававой базы.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка, таджыкскую - намеснік міністра замежных спраў Махмадшарыф Хакдод.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі