Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 верасня 2018, 19:43

Беларусь і Саудаўская Аравія рыхтуюцца правесці пасяджэнне камітэта па супрацоўніцтве

20 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Саудаўская Аравія рыхтуюцца да правядзення ў горадзе Эр-Рыядзе пасяджэння беларуска-саудаўскага камітэта па супрацоўніцтве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Гэта тэма ў ліку іншых разглядалася на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Андрэя Дапкюнаса з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Каралеўства Саудаўская Аравія ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Раідам Халідам Крымлі. Намеснік міністра прыняў у пасла копіі даверчых грамат і пажадаў саудаўскаму дыпламату паспяховай работы ў якасці паўнамоцнага прадстаўніка Саудаўскай Аравіі ў Беларусі.

У час сустрэчы абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва і вызначаны перспектыўныя напрамкі актывізацыі беларуска-саудаўскага ўзаемадзеяння. Бакі абмяняліся меркаваннямі аб магчымым графіку міждзяржаўных кантактаў на высокім узроўні, у першую чаргу па лініі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін. Намеснік міністра і пасол адзначылі важнасць арганізацыі ўзаемных візітаў дэлегацый дзелавых колаў.

Андрэй Дапкюнас звярнуў увагу на ўзаемадапаўняльны характар эканомік дзвюх краін і заклікаў саудаўскі бок больш уважліва разгледзець перспектывы паставак на рынак Саудаўскай Аравіі канкурэнтаздольнай прадукцыі беларускага машынабудавання, харчовай, хімічнай, фармацэўтычнай і дрэваапрацоўчай прамысловасці. У ходзе сустрэчы таксама закрануты пытанні паскарэння ўзгаднення шэрага пагадненняў, праекты якіх знаходзяцца на разглядзе бакоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі