Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь і РФ маюць намер збліжаць заканадаўства з акцэнтам на аднолькавых умовах для суб'ектаў гаспадарання

Палітыка 11.10.2018 | 18:36
Рыгор Рапота
Рыгор Рапота

11 кастрычніка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Асноўны ўпор у канцэпцыі збліжэння заканадаўства Беларусі і Расіі будзе зроблены на забеспячэнні аднолькавых умоў для суб'ектаў гаспадарання. Аб гэтым сёння на пасяджэнні Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве заявіў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Канцэпцыя складаецца з 12 раздзелаў, праект падрыхтаваны на аснове аналізу Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. "Асноўны ўпор мы робім на забеспячэнні аднолькавых умоў для суб'ектаў гаспадарання. Гэта пытанне, бадай што, з'яўляецца адным з асноўных прадметаў спрэчак, супярэчнасцей і ўзаемных прэтэнзій, таму яму ўдзяляецца асаблівая ўвага", - сказаў Рыгор Рапота.

Ён адзначыў, што збліжэнне заканадаўства - адзін з інструментаў стварэння адзінай прававой прасторы. "І гэты інструмент фарміруецца зыходзячы з патрэбнасцей развіцця Саюзнай дзяржавы", - дадаў дзяржсакратар.

Праект канцэпцыі ў чэрвені быў накіраваны ў Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі, дзе яго прааналізавалі. Літаральна напярэдадні Пасткам атрымаў даволі аб'ёмны адказ, яго вывучаць і ўлічаць усе заўвагі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Павышэнне пенсій у Беларусі Праект указа аб павышэнні пенсій унесены на разгляд у Адміністрацыю Прэзідэнта. Прапануецца павышэнне пенсій на 5,3% з 1 лістапада.