Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 лютага 2017, 09:33

Беларусь і Расія павінны падысці да 25-годдзя ўстанаўлення дыпадносін з рэальнымі справамі - Макей

22 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Расія павінны падысці да 25-годдзя ўстанаўлення дыпадносін з рэальнымі справамі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, сустракаючыся 21 лютага ў Маскве з кіраўніком расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргеем Лаўровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей адзначыў, што цяперашняя сустрэча дае магчымасць абмеркаваць як двухбаковыя адносіны, так і ўзаемадзеянне на міжнародных пляцоўках.

"Гэта добрая магчымасць абмеркаваць шэраг актуальных пытанняў двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва, каб мы да 25-годдзя ўстанаўлення дыпадносін паміж Беларуссю і Расіяй падышлі з нейкімі заваяваннямі", - сказаў міністр замежных спраў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі