Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 верасня 2019, 19:55

Беларусь і Расія пашыраюць узаемадзеянне ў сферы інфармацыйнай бяспекі

10 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась 10 верасня ў Мінску сустрэўся з сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі Беларусі.

Бакі абмяняліся думкамі па актуальных праблемах міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння, адзначылі яго пазітыўную дынаміку па ўсіх напрамках.

У час кансультацый апаратаў саветаў бяспекі Беларусі і Расіі з удзелам прадстаўнікоў шэрага міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін асаблівая ўвага была ўдзелена дзеючым механізмам кантролю над узбраеннямі, пошуку новых падыходаў да падтрымання міру і стабільнасці ў Еўрапейскім рэгіёне, а таксама супрацоўніцтву ў сферы гарантавання інфармацыйнай бяспекі.

Кіраўнікі апаратаў саветаў бяспекі падпісалі план рэалізацыі асноўных напрамкаў беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў галіне забеспячэння міжнароднай інфармацыйнай бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі