Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 кастрычніка 2021, 09:00

Беларусь і Расія на сустрэчы гарадоў-пабрацімаў у Жодзіне абмяркуюць пашырэнне ўзаемадзеяння

5 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Расія на 10-й, юбілейнай сустрэчы гарадоў-пабрацімаў, якая 7-8 кастрычніка адбудзецца ў Жодзіне, абмяркуюць пашырэнне ўзаемадзеяння, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Тэма маючай адбыцца сустрэчы - "Пабрацімства як важны патэнцыял умацавання Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі і адзінства народаў". Удзельнікамі стануць кіраўнікі гарадскіх і раённых адміністрацый, грамадскіх і маладзёжных арганізацый гарадоў-пабрацімаў і партнёраў дзвюх краін. Работа пройдзе ў фармаце пленарнага пасяджэння, секцый, а таксама ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных Году народнага адзінства. Акрамя таго, адбудзецца наведванне прадпрыемстваў і арганізацый у Жодзіне.

У ліку тэм, прапанаваных да абмеркавання Беларускай грамадскай арганізацыяй "Пародненыя гарады", - эканоміка і бізнес, заахвочванне ўзаемных інвестыцый, пашырэнне вытворчай кааперацыі. Будзе таксама абмяркоўвацца ўзаемадзеянне ў сацыяльнай сферы, развіцці інфраструктуры, а таксама культурнае, адукацыйнае супрацоўніцтва і пабрацімства як платформа для ўдасканалення работы з моладдзю.

Партнёрскія пары прадставяць найбольш цікавыя і рэзультатыўныя сумесна рэалізуемыя праекты.

Папярэдняя сустрэча гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі адбылася ў сакавіку 2017 года ў Магілёве. У ёй удзельнічалі каля 150 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі