Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 студзеня 2018, 17:55

Беларусь і Польшча адзначаюць станоўчую дынаміку палітычных кантактаў

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сёння сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Польшчы Конрадам Паўлікам у сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі. Бакі адзначылі станоўчую дынаміку двухбаковых палітычных кантактаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У час сустрэчы былі падведзены вынікі беларуска-польскага супрацоўніцтва ў 2016-2017 гадах, адзначана станоўчая дынаміка двухбаковых палітычных кантактаў і парламенцкіх сувязей, а таксама рост гандлёвага абароту паміж дзвюма краінамі.

Уладзімір Макей падзякаваў паслу Польшчы за ўклад у развіццё беларуска-польскіх адносін.

Дыпламаты пагадзіліся з неабходнасцю садзейнічаць далейшаму паляпшэнню клімату даверу і ўзаемаразумення паміж Беларуссю і Польшчай, а таксама павышаць якасць і практычную аддачу ад двухбаковых кантактаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі