Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 лютага 2018, 16:16

Беларусь і ПАР плануюць актывізаваць палітычнае і гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску правялі сустрэчу намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас і пасол ПАР у Беларусі (па сумяшчальніцтве) Намасонта Марыя Сібанда-Тусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Дыпламаты адзначылі неабходнасць актывізацыі палітычнага дыялогу, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэння ўзаемадзеяння ў галіне культуры і адукацыі.

Субяседнікі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, дамовіліся аб правядзенні мерапрыемстваў з нагоды 25-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і ПАР.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі