Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 жніўня 2018, 19:42

Беларусь і Палесціна паглыбяць узаемадзеянне на міжнароднай арэне

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Палесціна маюць намер паглыбіць узаемадзеянне на міжнароднай арэне. Такая магчымасць абмяркоўвалася на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса з паслом Палесціны ў Беларусі Халедам Арыкатам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Субяседнікі разгледзелі развіццё сітуацыі вакол Палесціны і апошнія падзеі ў рэгіёне Блізкага Усходу. Намеснік міністра і пасол адзначылі, што для захавання і паспяховага развіцця мірнага працэсу вельмі неабходны ўзважаныя і адказныя крокі ўсіх бакоў, якія ажыццяўляюцца з паважаннем прынцыпаў міжнароднага права і карэнных інтарэсаў суседзяў і партнёраў.

Беларускі і палесцінскі дыпламаты абмяняліся меркаваннямі па шырокім комплексе пытанняў двухбаковага парадку дня, у прыватнасці, развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва для істотнага нарошчвання тавараабароту, перспектыўных сумесных праектах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі