Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 кастрычніка 2017, 19:00

Беларусь і Пакістан абмяркоўваюць арганізацыю СП па выпуску навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан абмяркоўваюць арганізацыю сумесных вытворчасцей па выпуску навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы пасла Беларусі ў Пакістане Андрэя Ермаловіча з дзяржаўным міністрам навукі і тэхналогіі гэтай краіны Дастэйнам Ханам Домкі, паведамілі БЕЛТА ў беларускім дыппрадстаўніцтве.

"На сустрэчы падрабязна разгледжаны стан і перспектывы развіцця навукі, тэхналогій і інавацый у Беларусі і Пакістане, пытанні арганізацыі сумесных вытворчасцей па выпуску навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі, вызначаны напрамкі ўзаемнага супрацоўніцтва ў галіне трансферу тэхналогій", - расказалі ў пасольстве.

Бакі таксама абмеркавалі рэалізацыю рашэнняў другога пасяджэння сумеснай беларуска-пакістанскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій, якое адбылося ў Ісламабадзе ў кастрычніку 2016 года, а таксама парадак дня трэцяга пасяджэння, якое плануецца правесці да канца бягуча года ў Мінску.

Адзначана, што ў развіцці двухбаковага навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння асаблівая роля належыць беларуска-пакістанскаму цэнтру па каардынацыі навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва, які адкрыты год таму на палях другога афіцыйнага візіту ў Пакістан кіраўніка беларускай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі