Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 мая 2016, 18:44

Беларусь і Мазамбік маюць намер актывізаваць дыялог на высокім палітычным узроўні

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектывы актывізацыі дыялогу на высокім палітычным узроўні абмяркоўваліся на сустрэчы кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзіміра Макея з намеснікам міністра замежных спраў і супрацоўніцтва Мазамбіка Ньелеці Брук Мандлане. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"У час сустрэчы бакі абмеркавалі бягучы стан эканамічных сувязей і перспектывы актывізацыі двухбаковага дыялогу на высокім палітычным узроўні", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Ньелеці Брук Мандлане ўзначальвае дэлегацыю Мазамбіка, якая прыбыла ў Беларусь для ўдзелу ў першым пасяджэнні беларуска-мазамбікскай камісіі па супрацоўніцтве і другім раўндзе двухбаковых кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў.

Дыпламаты разгледзелі вынікі першага пасяджэння двухбаковай міжурадавай камісіі, а таксама дамовіліся аб садзейнічанні развіццю кантактаў у такіх сферах, як сельская гаспадарка, гандаль, адукацыя і іншыя.

Акрамя таго, сёння ў Мінску адбыўся другі раўнд беларуска-мазамбікскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў, мазамбікскую - Ньелеці Брук Мандлане. "Бакі абмеркавалі пытанні палітычнага ўзаемадзеяння, шляхі інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічных сувязей, удасканаленне дагаворна-прававой базы адносін, а таксама ўзаемадзеянне дзвюх краін на міжнароднай арэне", - адзначылі ў прэс-службе. Асаблівая ўвага была ўдзелена рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у 2014-2015 гадах у час афіцыйных візітаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі