Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 снежня 2017, 12:52

Беларусь і Манголія павінны актывізаваць супрацоўніцтва - Кабякоў

1 снежня, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Манголія павінны актывізаваць супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра Манголіі Улзійсайханам Энхтуўшыным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Кабякоў канстатаваў, што за 25 гадоў, якія мінулі з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Манголіяй, бакамі створана добрая база для плённых кантактаў. Так, развіваецца ўзаемадзеянне ў сферы сельскай гаспадаркі, адукацыі, навукова-тэхнічнай галіне, прапрацоўваецца культурны абмен. У Манголіі добра вядомы беларускія брэнды - БелАЗ, МТЗ і іншыя.

"Настаў перыяд, калі мы можам і павінны актывізаваць супрацоўніцтва", - лічыць кіраўнік беларускага ўрада.

Улзійсайхан Энхтуўшын у сваю чаргу пацвердзіў нацэленасць Манголіі на развіццё адносін з Беларуссю. Для гэтага ёсць гістарычная аснова, падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі