Сцяг Чацвер, 12 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 лістапада 2014, 12:39

Беларусь і Манголія абмеркавалі магчымасць арганізацыі візіту ў Беларусь кіраўніка мангольскай дзяржавы

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Манголіі Станіслаў Чапурны і намеснік міністра замежных спраў Манголіі Дамба Ганхуяг абмеркавалі на сустрэчы магчымасці арганізацыі візітаў у Беларусь прэзідэнта і міністра замежных спраў Манголіі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Бакі таксама разгледзелі пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай і правядзеннем беларуска-мангольскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў у 2015 годзе.

Удзельнікі сустрэчы згадзіліся з мэтазгоднасцю пашырэння дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва, абмеркавалі іншыя практычныя аспекты ўмацавання ўзаемадзеяння ў розных сферах.
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі