Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 лютага 2018, 18:35

Беларусь і Малайзія пацвярджаюць зацікаўленасць ва ўмацаванні двухбаковых адносін

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Інданезіі і Малайзіі па сумяшчальніцтве Валерый Калеснік уручыў даверчыя граматы Вярхоўнаму кіраўніку Малайзіі султану Мухамаду V. Пацверджана зацікаўленасць ва ўмацаванні двухбаковых адносін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"У час сустрэчы ў афіцыйнай рэзідэнцыі Вярхоўнага кіраўніка Малайзіі бакі пацвердзілі зацікаўленасць ва ўмацаванні і развіцці беларуска-малайзійскіх адносін, рэалізацыі існуючага патэнцыялу нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі", - расказалі ў ведамстве.

Паводле інфармацыі пасольства, экспарт беларускіх тавараў у Малайзію ў 2017 годзе склаў амаль $120 млн, павялічыўшыся ў параўнанні з папярэднім годам больш як на 13 працэнтаў. Пры гэтым Беларусь паставіла ў Малайзію рэкордныя за апошнія тры гады 625 тыс. т хлорыстага калію (114,4 працэнта да ўзроўню 2016-га). Экспарт беларускіх калійных угнаенняў садзейнічае сельскай гаспадарцы Малайзіі ў вытворчасці важнай экспартнай пазіцыі - пальмавага алею.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі