Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 кастрычніка 2016, 19:56

Беларусь і Ліга арабскіх дзяржаў абмяркоўваюць перспектывы супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Егіпце, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Лізе арабскіх дзяржаў (ЛАД) Сяргей Рачкоў абмеркаваў з генеральным сакратаром ЛАД Ахмедам Абуль Гейтам перспектывы супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"У час сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з краінамі - удзельніцамі Лігі арабскіх дзяржаў у эканамічнай, палітычнай і гуманітарнай сферах", - расказалі ў ведамстве.

Удзельнікі перагавораў таксама разгледзелі магчымасці правядзення сумесных мерапрыемстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі