Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 ліпеня 2017, 15:21

Беларусь і Латвія зацікаўлены ў развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва - Макей

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Латвія зацікаўлены ў развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках перагавораў з кіраўніком МЗС Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для беларуска-латвійскіх адносін характэрна зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па самым шырокім спектры пытанняў. Мы сёння дэталёва прайшліся па ўсіх гэтых тэмах, - расказаў Уладзімір Макей. - Мы настроены на падтрыманне рабочага кантакту ў духу добрасуседскіх адносін, усебаковае развіццё эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння, міжрэгіянальнага і прыгранічнага супрацоўніцтва, супрацоўніцтва ў сферы культуры, турызму і спорту".

У час кансультацый бакі падрабязна абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-латвійскіх адносін, узаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый, супрацоўніцтва Беларусі з Еўрасаюзам. "Не засталася без увагі ніводная актуальная тэма, якая ўяўляе для нас цікавасць, якая звязана з пытаннямі бяспекі ў рэгіёне і на кантыненце, - заявіў міністр. - З задавальненнем хачу адзначыць, што ў нас адсутнічаюць рознагалоссі па пераважнай большасці пытанняў двухбаковага парадку дня".

Уладзімір Макей звярнуў увагу, што ёсць патэнцыял і ўзаемная цікавасць бізнесу дзвюх краін да праектаў у сферы дрэваапрацоўкі, вытворчасці харчовай прадукцыі, фармацэўтыкі, лагістыкі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, турызму, будаўніцтва. "Дастаткова сказаць, што ў Беларусі працуе звыш 900 кампаній з удзелам латвійскага капіталу. У якасці аднаго з нядаўніх прыкладаў хачу прывесці адкрыццё ў Мінску прадстаўніцтва латвійскай кампаніі "Атэа Глобал Сэрвісіз", якая падала ўжо заяўку на рэгістрацыю ў Парку высокіх тэхналогій", - заўважыў ён.

Кіраўнік ведамства дадаў, што напярэдадні правядзення ў Беларусі і Латвіі чэмпіянату свету па хакеі 2021 года краінам неабходна пачынаць работу па стварэнні сумесных турыстычных прадуктаў і маршрутаў, удасканаленні аўтамабільнай інфраструктуры і прыдарожнага сэрвісу. Гэта дасць магчымасць максімальна эфектыўна выкарыстоўваць турыстычны патэнцыял дзвюх дзяржаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі