Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь і Латвія маюць усе ўмовы для нарошчвання палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва

Палітыка 10.07.2018 | 12:44
Айнарс Латкоўскіс і Уладзімір Андрэйчанка
Айнарс Латкоўскіс і Уладзімір Андрэйчанка

10 ліпеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь і Латвія маюць усе ўмовы для нарошчвання палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з латвійскай парламенцкай дэлегацыяй на чале са старшынёй Камітэта па абароне, унутраных справах і прадухіленні карупцыі Сейма Айнарсам Латкоўскісам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што Беларусь разглядае Латвію як праверанага, надзейнага і перспектыўнага партнёра. Спікер звярнуў увагу, што ў двухбаковых адносінах няма сур'ёзных праблемных пытанняў, якія перашкаджалі б развіццю супрацоўніцтва. "Беларусь адкрыта для шырокага супрацоўніцтва па многіх напрамках, якія маюць інтарэс і для Латвіі. У нас сёння створаны ўсе ўмовы для нарошчвання і палітычнага, і эканамічнага супрацоўніцтва", - адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

У прыватнасці, у бакоў ёсць магчымасць падзяліцца вопытам у абароннай сферы, у барацьбе з карупцыяй, наркатрафікам, нелегальнай міграцыяй, лічыць Уладзімір Андрэйчанка. У час сустрэчы парламентарыі абмеркавалі ход падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па хакеі, які ў 2021 годзе прымуць Мінск і Рыга. У сувязі з гэтым спікер прапанаваў абмеркаваць падрыхтоўку дарожнай інфраструктуры, прыдарожнага сэрвісу. "Мы павінны на гэтым зарабіць, паказаць імідж Беларусі і Латвіі. Магчымасці ў нас такія ёсць", - упэўнены ён.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў лічыць, што ў Беларусі і Латвіі шмат перспектыўных напрамкаў для ўзаемадзеяння і парламентарыі павінны прымаць удзел у яго развіцці. Ён прапанаваў парламентарыям Беларусі і Латвіі намеціць канкрэтны план работы, які дапамог бы кропкава вырашаць тыя ці іншыя пытанні. Размова ідзе аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, рэгіянальным узаемадзеянні, умацаванні гуманітарных кантактаў.

У сваю чаргу Айнарс Латкоўскіс адзначыў актывізацыю ўзаемадзеяння праваахоўнікаў Беларусі і Латвіі, у тым ліку ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй, кантрабандай і г. д. Ён падкрэсліў неабходнасць ва ўмацаванні кантактаў на розных узроўнях, у тым ліку паміж парламентарыямі. "Мы зацікаўлены ў супрацоўніцтве і добрасуседскіх адносінах", - рэзюмаваў латвійскі парламентарый.

Беларуска-латвійскі тавараабарот у 2017 годзе склаў $440 млн. Бакі ўпэўнены, што патэнцыял далёка не вычарпаны, адзначаючы добрую дынаміку ва ўзаемным гандлі і ў бягучым годзе. Дынамічна развіваецца і супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы. У 2017 годзе латвійскі бізнес інвесціраваў у беларускую эканоміку $125 млн.-0-

Фота Генадзя Жынкова

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Традыцыі Яблычнага Спаса Яблычны Спас прыпадае на 19 жніўня. Гэта другі па ліку Спас, што ідзе за Мядовым Спасам (14 жніўня) і папярэднічае Палатнянаму (29 жніўня).