Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 верасня 2016, 14:19

Беларусь і Латвія абмеркавалі шляхі пашырэння палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Латвія абмеркавалі шляхі пашырэння палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў час кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, якія прайшлі сёння ў Мінску на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, латвійскую - дзяржсакратар МЗС Андрэйс Пілдэговічс.

"У час кансультацый бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковых адносін, у тым ліку перспектывы і шляхі пашырэння палітычнага, гандлёва-эканамічнага і транзітнага супрацоўніцтва, рэалізацыю сумесных інвестыцыйных праектаў", - расказалі ў ведамстве.

Тэмамі сустрэчы таксама сталі ўмацаванне двухбаковай дагаворна-прававой базы, дыялог Беларусь-ЕС і інтэнсіфікацыя кантактаў у рамках міжнародных арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі