Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 кастрычніка 2018, 11:48

Беларусь і Латвія абмеркавалі міжпарламенцкае супрацоўніцтва

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Латвіі Марына Далгаполава ў сувязі з завяршэннем дыпламатычнай місіі правяла сустрэчы са спікерам Сейма Латвіі Інарай Мурніецэ і віцэ-спікерам Гундарсам Даўдзэ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

У час сустрэч абмяркоўваліся пытанні міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Адзначаны ўклад парламентаў у развіццё добрасуседскіх і партнёрскіх адносін паміж Беларуссю і Латвіяй, важнасць абмену візітамі на ўзроўні намеснікаў старшынь парламентаў дзвюх краін, а таксама ўзаемадзеяння парламенцкіх камісій па міжнародных пытаннях, бяспецы, эканоміцы, груп па супрацоўніцтве. Разглядаліся таксама пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў транспартна-транзітнай сферы.

Акрамя таго, пасол Беларусі правяла сустрэчу з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам. Бакі адзначылі канструктыўнае і плённае супрацоўніцтва дзвюх краін у палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай сферах. Падкрэслена важнасць рэгулярных кантактаў знешнепалітычных ведамстваў, якія даюць магчымасць абмяркоўваць актуальныя пытанні парадку дня і садзейнічаюць стварэнню спрыяльных умоў для развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння на ўсіх узроўнях. Эдгарс Рынкевічс выказаў удзячнасць Марыне Далгаполавай за ўклад ва ўмацаванне двухбаковых адносін паміж Латвіяй і Беларуссю, выказаў задавальненне адносна інтэнсіўнага палітычнага дыялогу і эканамічнага супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі