18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Лаос прадоўжаць актыўна ўзаемадзейнічаць у рамках міжнародных арганізацый. Аб гэтым ішла размова 17 жніўня на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валянціна Рыбакова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Сівіенгпхетам Пхетварасакам з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Бакі абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, фармацэўтычнай і іншых галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.-0-