Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 студзеня 2018, 18:30

Беларусь і Лаос маюць намер развіваць дагаворна-прававую базу двухбаковых адносін

18 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Лаос маюць намер развіваць дагаворна-прававую базу двухбаковых адносін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага пасольства ў Расіі па выніках праведзенай сёння сустрэчы пасла Беларусі ў РФ Ігара Петрышэнкі з паслом Лаоса ў Беларусі па сумяшчальніцтве Сівіенгпхетам Пхетварсакам.

"Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-лаоскага супрацоўніцтва, - адзначылі ў дыппрадстаўніцтве. - Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням развіцця дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін".

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Лаосам устаноўлены 7 лютага 1994 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі