Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 чэрвеня 2018, 11:06

Беларусь і Кітай устанаўліваюць бязвізавы рэжым

11 чэрвеня, Цындаа /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай устанаўліваюць бязвізавы рэжым. Адпаведнае міжурадавае пагадненне аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў падпісана 10 чэрвеня ў Цындаа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дакумент заключаны па выніках перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Ад беларускага боку подпіс пад пагадненнем паставіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Бакі таксама падпісалі дакументы аб развіцці супрацоўніцтва ў іншых сферах. У прыватнасці, заключана міжурадавае пагадненне аб тэхніка-эканамічнай дапамозе, рамачнае пагадненне аб прадастаўленні Беларусі льготнага крэдыту для рэалізацыі заключнага этапу арганізацыі высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла, мемарандум паміж Міністэрствам эканомікі Беларусі і Дзяржаўным агенцтвам міжнароднага развіцця і супрацоўніцтва Кітая аб супрацоўніцтве па развіцці чалавечага патэнцыялу.

Сярод падпісаных дакументаў таксама мемарандум паміж Мінэканомікі Беларусі і Міністэрствам камерцыі Кітая аб Плане сумеснага развіцця дзвюх краін на аснове спалучэння стратэгічных праграм на сярэдне- і доўгатэрміновы перыяды, парадак узаемадзеяння паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Беларусі і Галоўным мытным упраўленнем Кітая аб узаемным прызнанні ўпаўнаважаных эканамічных аператараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі