Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 кастрычніка 2017, 18:56

Беларусь і Кітай прапрацоўваюць сустрэчу на высокім узроўні на саміце "16+1" у Будапешце

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін абмеркавалі прапрацоўку сустрэчы на высокім узроўні ў час саміту фармату супрацоўніцтва "16+1" у Будапешце. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Асобнай тэмай стала прапрацоўка двухбаковых кантактаў на высокім узроўні, уключаючы сустрэчу ў ходзе саміту фармату супрацоўніцтва "16+1" на высокім узроўні ў Будапешце", - расказалі ў МЗС.

У час перагавораў Андрэй Дапкюнас і Цуй Цымін таксама абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях і абмяняліся меркаваннямі аб падыходах да рэфармавання іх дзейнасці.

Фармат супрацоўніцтва "16+1" быў ініцыіраваны Кітаем у 2012 годзе. Яго мэта - актывізацыя ўзаемадзеяння КНР з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (Албанія, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Венгрыя, Латвія, Літва, Македонія, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Эстонія). Беларусь у якасці наглядальніка прымала ўдзел у мінулагоднім саміце, які адбыўся ў Рызе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі