Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 сакавіка 2019, 09:32

Беларусь і Кітай абмеркавалі падрыхтоўку да форуму "Адзін пояс, адзін шлях"

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас 18-19 сакавіка наведвае Кітай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Андрэй Дапкюнас сустрэўся з намеснікам генеральнага сакратара Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП) Ху Сяалі. Бакі абмеркавалі падрыхтоўку ўдзелу кіраўніка беларускай дзяржавы ў другім міжнародным форуме "Адзін пояс, адзін шлях", а таксама дэталі візіту ў пачатку красавіка ў Мінск парламенцкай дэлегацыі КНР на чале з намеснікам старшыні Пастаяннага камітэта УСНП Шэнь Юэюэ.

Адбыўся абмен думкамі аб напрамках актывізацыі міжпарламенцкага супрацоўніцтва для вырашэння канкрэтных практычных задач, пастаўленых кіраўнікамі дзвюх дзяржаў. Таксама намеснік міністра павіншаваў Ху Сяалі з паспяховым заканчэннем чарговай сесіі УСНП - адной з найважнейшых палітычных падзей 2019 года ў Кітаі.

У час сустрэчы з намеснікам загадчыка міжнароднага аддзела ЦК КПК Цянь Хуншанем Андрэй Дапкюнас высока ацаніў дасягненні Камуністычнай партыі Кітая ў рэалізацыі рэформ адкрытасці, барацьбе з карупцыяй, выкараненні беднасці. Дасягнута дамоўленасць аб садзейнічанні рэгулярным кантактам, у тым ліку паміж адміністрацыяй Прэзідэнта і ЦК КПК у мэтах эфектыўнай рэалізацыі ўсіх дамоўленасцей і ўзаемавыгадных сумесных праектаў.

Андрэй Дапкюнас адзначыў, што беларускі бок спадзяецца на ўдзел члена Палітбюро ЦК КПК у мерапрыемствах міжнароднага форуму "Адзін пояс, адзін шлях", якія пройдуць у ліпені бягучага года ў індустрыяльным парку "Вялікі камень".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі