Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 верасня 2017, 19:24

Беларусь і Казахстан значна рушылі наперад у развіцці міжпарламенцкага супрацоўніцтва - Пірштук

14 верасня, Мінск /Надзея Мацвеева - БЕЛТА/. Беларусь і Казахстан значна рушылі наперад у развіцці міжпарламенцкага супрацоўніцтва, заявіў сёння на міжнароднай канферэнцыі "Казахстан-Беларусь: 25 гадоў устанаўлення дыпламатычных адносін. Вынікі, рэальнасць і перспектывы" намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Баляслаў Пірштук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін налічвае каля 80 дагавораў і пагадненняў у розных галінах, з якіх 35 уяўляюць сабой міждзяржаўныя і міжурадавыя пагадненні. Працуюць міжпарламенцкія групы дружбы, развіваецца ўзаемадзеянне на рэгіянальным і міжнародным узроўнях.

Баляслаў Пірштук падкрэсліў стратэгічны і саюзніцкі характар супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Перагаворы і сустрэчы дэпутатаў, кіраўнікоў парламента праходзяць у атмасферы ўзаемаразумення і адкрытасці.

"Высока цэнім наша канструктыўнае ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый і ўдзячны калегам за падтрымку і ўзаемаразуменне па лініі міжнародных і міжпарламенцкіх структур. Пазіцыі Беларусі і Казахстана супадаюць па шэрагу напрамкаў дзейнасці. Мы плённа ўзаемадзейнічаем у такіх арганізацыях, як Еўразійскі эканамічны саюз, СНД, АДКБ, ШАС", - адзначыў Баляслаў Пірштук.

У рабоце міжнароднай канферэнцыі "Казахстан-Беларусь: 25 гадоў устанаўлення дыпламатычных адносін. Вынікі, рэальнасць і перспектывы" прынялі ўдзел кіраўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі, парламента, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, аналітычных структур, універсітэтаў. На форуме абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва ў інфармацыйнай сферы, у галіне культуры, навукі, эканомікі і адукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі