Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 лютага 2018, 11:37

Беларусь і Калумбія намецілі крокі па паглыбленні міждзяржаўнага дыялогу

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектывы беларуска-калумбійскага супрацоўніцтва ў розных сферах абмяркоўваюцца ў ходзе рабочага візіту намесніка міністра замежных спраў Беларусі Яўгена Шэстакова ў Калумбію 12-14 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства 12 лютага правёў палітычныя кансультацыі з намеснікам міністра замежных спраў Калумбіі Паці Ландонья. Бакі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-калумбійскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай, гуманітарнай і іншых сферах, намецілі сумесныя крокі па паглыбленні міждзяржаўнага дыялогу, а таксама разгледзелі прыярытэтныя тэмы міжнароднага парадку дня.

Адбыліся сустрэчы Яўгена Шэстакова з кіраўніцтвам Міністэрства гандлю, прамысловасці і турызму, Агенцтва пашырэння экспарту і інвестыцый "Пракаломбія", Нацыянальнага агенцтва інфраструктуры. Бакі абмеркавалі шляхі нарошчвання ўзаемнага гандлю, удзел Беларусі ў рэалізацыі праектаў у галіне сельскай гаспадаркі Калумбіі, дарожнага будаўніцтва і шэрагу іншых сфер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі