Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 ліпеня 2016, 09:04

Беларусь і Калумбія маюць намер актывізаваць супрацоўніцтва ў палітычнай і эканамічнай сферах

28 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Калумбія маюць намер актывізаваць супрацоўніцтва ў палітычнай і эканамічнай сферах. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі па выніках праведзенай 27 ліпеня ў Маскве сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Калумбіі ў Расіі Альфонса Лопесам Кабальера.

"Бакі абмеркавалі пытанні актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай сферах, а таксама развіцця дагаворна-прававой базы беларуска-калумбійскіх адносін", - праінфармавалі ў дыпламатычным прадстаўніцтве.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Калумбіяй устаноўлены ў снежні 1992 года. Па выніках 2015 года аб'ём двухбаковага тавараабароту склаў $28,2 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі