Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 мая 2018, 19:57

Беларусь і Італія абмеркавалі развіццё адносін у палітычнай і эканамічнай сферах

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Італіі ў Беларусі Марыа Бальдзі ў сувязі з пачаткам яго дыпламатычнай місіі ў краіне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Бакі абмяняліся думкамі па шырокім коле пытанняў двухбаковага парадку дня і супрацоўніцтва ў шматбаковых фарматах, абмеркавалі перспектывы развіцця адносін паміж Беларуссю і Італіяй у палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах, пацвердзілі зацікаўленасць у пашырэнні двухбаковых сувязей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі