Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 мая 2018, 15:36

Беларусь і Індыя рыхтуюць шэраг візітаў высокага ўзроўню

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Індыя рыхтуюць шэраг візітаў высокага ўзроўню. Гэта абмяркоўвалася на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Індыі Сангітай Бахадур з нагоды ўручэння ёю копій даверчых грамат, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Бакі абмеркавалі бягучы стан беларуска-індыйскіх адносін на найбольш прыярытэтных напрамках двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама маючыя адбыцца сумесныя мерапрыемствы, уключаючы падрыхтоўку шэрага візітаў высокага ўзроўню", - расказалі ў МЗС.

Уладзімір Макей павіншаваў Сангіту Бахадур з пачаткам яе дыпламатычнай місіі ў Беларусі і пажадаў поспехаў на гэтай пасадзе ў інтарэсах далейшага развіцця сувязей паміж краінамі.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства таксама выказаў спачуванні ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі і разбурэннямі ў выніку маштабнай пясчанай буры, якая адбылася напярэдадні ў некалькіх паўночных раёнах Індыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі