Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 чэрвеня 2017, 12:35

Беларусь і Індыя плануюць заключыць пагадненне аб абароне інвестыцый

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-індыйскія кансультацыі па пытанні заключэння пагаднення аб абароне інвестыцый прайшлі ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

У ходзе кансультацый была дасягнута дамоўленасць адносна большасці ключавых палажэнняў праекта дакумента. Як адзначалася, завяршыць узгадненне тэксту плануецца ў бліжэйшым будучым.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў начальнік галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Андрэй Мяцеліца, індыйскую - начальнік упраўлення інвестыцый дэпартамента эканамічных адносін Міністэрства фінансаў Саўрабх Гарг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі