Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 лістапада 2017, 11:47

Беларусь і Грузія павінны рабіць усё для ўмацавання дружбы паміж сваімі народамі - Кабахідзэ

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Грузія павінны рабіць усё для ўмацавання дружбы паміж сваімі народамі. Аб гэтым сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў старшыня парламента Грузіі Іраклій Кабахідзэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас цудоўныя адносіны і дынаміка вельмі інтэнсіўная. Мы як палітыкі павінны рабіць усё, каб і далей умацоўваць дружбу паміж нашымі народамі", - падкрэсліў Іраклій Кабахідзэ.

Ён канстатаваў, што Беларусь і Грузія развіваюць канструктыўнае міжпарламенцкае супрацоўніцтва, краіны актыўна ўзаемадзейнічаюць у палітычнай сферы. "Нас звязваюць не толькі цудоўныя палітычныя, дыпламатычныя адносіны, а ў першую чаргу - дружба паміж нашымі народамі. Для нас вельмі важна мець цесныя адносіны паміж Грузіяй і Рэспублікай Беларусь. Мы ведаем, што ваш асабісты ўклад у гэта вельмі вялікі, і мы ўдзячны вам за ўсё гэта", - сказаў парламентарый.

Іраклій Кабахідзэ 20-22 лістапада знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі. Ён правядзе перагаворы з кіраўніцтвам Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў, Савета Міністраў, Міністэрства замежных спраў, Нацыянальнага банка.

Праграмай яго візіту таксама запланаваны наведванне Парка высокіх тэхналогій, некаторых прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў рэспублікі, сустрэча з выкладчыкамі і студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі