Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 верасня 2017, 13:43

Беларусь і Грузія павінны і ў далейшым падтрымліваць высокую дынаміку кантактаў - Макей

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Грузія павінны і ў далейшым падтрымліваць высокую дынаміку кантактаў. Аб гэтым заявіў сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на перагаворах з віцэ-прэм'ер-міністрам - міністрам замежных спраў Грузіі Міхеілам Джанелідзэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас актыўна развіваюцца кантакты на ўсіх узроўнях, пачынаючы ад вышэйшага і заканчваючы кантактамі паміж міністэрствамі і ведамствамі, рознымі прадпрыемствамі. Мы павінны і ў далейшым падтрымліваць высокую дынаміку кантактаў", - сказаў Уладзімір Макей.

Міністр звярнуў увагу на развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі. У студзені-чэрвені 2017 года тавараабарот Беларусі з Грузіяй склаў $53,3 млн і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016-га павялічыўся на 28,4 працэнта. Разам з тым Уладзімір Макей канстатаваў, што краінам пакуль не ўдалося дасягнуць намечаных мэт. "Але мы знаходзімся на шляху да гэтага", - адзначыў ён.

У сваю чаргу Міхеіл Джанелідзэ выказаў перакананне, што краіны маюць значны патэнцыял для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. "Мы вельмі рады, што нашы двухбаковыя адносіны актыўна развіваюцца па ўсіх напрамках, - сказаў дыпламат. - У палітычнай сферы ў нас вельмі добрае ўзаемаразуменне і ў двухбаковым, і ў міжнародным фарматах. Мы сумесна ўдзельнічаем ва "Усходнім партнёрстве", будзем актыўна працаваць для таго, каб знаходзіць праекты, якія будуць прыносіць карысць рэгіёну".

Асобна ён закрануў узаемадзеянне ў культурнай сферы, адзначыўшы папулярнасць праведзенага ў Мінску фестывалю "Тбілісоба". "Мы таксама будзем вельмі рады заахвочваць і садзейнічаць правядзенню ў Грузіі Дзён Беларусі. Гэта збліжае нашы народы", - падкрэсліў Міхеіл Джанелідзэ.-0-

Фота Генадзя Жынкова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі