Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 верасня 2017, 14:21

Беларусь і Грузія пацвярджаюць нацэленасць на далейшае развіццё адносін

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і віцэ-прэм'ер-міністр - міністр замежных спраў Грузіі Міхеіл Джанелідзэ ў час сустрэчы ў Мінску пацвердзілі дружалюбны характар двухбаковых адносін і іх нацэленасць на далейшае развіццё. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Бакі яшчэ раз пацвердзілі дружалюбны характар двухбаковых адносін, нацэленасць на іх далейшае развіццё і пашырэнне спектра ўзаемадзеяння", - расказалі ў МЗС.

У час сустрэчы бакі падвялі вынікі праведзеных перагавораў, абмеркавалі меры па нарошчванні двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах і разгледзелі канкрэтныя крокі па імплементацыі сумесных праектаў, аб якіх ішла размова ў час візіту Міхеіла Джанелідзэ ў Беларусь.

"Віцэ-прэм'ер-міністр - міністр замежных спраў Грузіі падзякаваў беларускаму боку за цёплы прыём і насычаную праграму знаходжання грузінскай дэлегацыі ў Беларусі, высока ацаніў перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва на падставе праведзеных у Мінску сустрэчы і перагавораў", - дадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі