Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 снежня 2017, 17:07

Беларусь і Грузія падпісалі пагадненне аб абмене і ўзаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Грузія падпісалі пагадненне аб абмене і ўзаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

"Заключэнне пагаднення стварае прававую аснову для перадачы і ўзаемнай абароны дзяржаўных сакрэтаў Беларусі і Грузіі ў ходзе двухбаковага супрацоўніцтва дзяржаўных органаў і арганізацый абедзвюх дзяржаў", - адзначылі ў прэс-службе.

Бакі прадстаўлялі кіраўнікі ўпаўнаважаных органаў па абароне сакрэтнай інфармацыі дзвюх краін - старшыня КДБ Валерый Вакульчык і начальнік Службы дзяржаўнай бяспекі Грузіі Вахтанг Гамелауры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі