Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 сакавіка 2018, 12:55

Беларусь і Грузія будуць пашыраць узаемадзеянне знешнепалітычных ведамстваў

22 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Грузіі дамовіліся пашыраць супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Гэтыя пытанні абмяркоўваліся 22 сакавіка на праведзенай у МЗС Грузіі сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з віцэ-прэм'ер-міністрам - міністрам замежных спраў Міхеілам Джанелідзэ. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў разгледзелі стан і перспектывы пашырэння ўзаемадзеяння, развіццё міждзяржаўных кантактаў, а таксама ход рэалізацыі сумесных праектаў у гандлёва-эканамічнай сферы, актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях.

Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць прадоўжыць актыўнае ўзаемадзеянне на ўзроўні знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Грузіі, у тым ліку ў адпаведнасці з Праграмай супрацоўніцтва міністэрстваў замежных спраў на 2018-2019 гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі