Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 сакавіка 2018, 18:03

Беларусь і Гана абмеркавалі перспектывы палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва

26 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Нігерыі і Гане (па сумяшчальніцтве) Вячаслаў Бяскосты і міністр замежных спраў і рэгіянальнай інтэграцыі Ганы Шырлі Аёркар Ботчвэй правялі сустрэчу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ганай у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах. Было адзначана павелічэнне двухбаковага тавараабароту, а таксама наяўнасць патэнцыялу для развіцця прамысловай кааперацыі.

Фота МЗС'

Акрамя таго, адбылася сустрэча пасла Беларусі з генеральным дырэктарам МЗС Ганы (у рангу першага намесніка міністра) Альбертам Янкі, на якой была дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў 2018 годзе ў Мінску другога раўнда двухбаковых палітычных кансультацый.

На сустрэчы з ганаровым консулам Беларусі ў Гане разгледжаны вынікі дзейнасці ганаровага консульства.-0-

Фота МЗС'

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі