Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 ліпеня 2018, 18:14

Беларусь і ЕС правядуць 17 ліпеня ў Мінску пяты раўнд дыялогу па правах чалавека

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі саюз і Рэспубліка Беларусь правядуць у Мінску 17 ліпеня пяты раўнд двухбаковага дыялогу па правах чалавека. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прадстаўніцтве ЕС у Беларусі.

Дэлегацыю ЕС будзе ўзначальваць Дзірк Шубель, кіраўнік аддзела па двухбаковых адносінах з краінамі "Усходняга партнёрства" Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Беларускую дэлегацыю ўзначаліць намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка. У складзе дэлегацыі будуць прадстаўнікі беларускага міністэрства замежных спраў і іншых профільных міністэрстваў. Прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці і недзяржаўных арганізацый Беларусі таксама прымуць удзел у абмеркаваннях.

Бакі разгледзяць шырокі спектр пытанняў, звязаных з правамі чалавека і дэмакратыяй як у Беларусі, так і ў ЕС, і абмяркуюць супрацоўніцтва ў пашырэнні правоў чалавека на міжнародных пляцоўках, у тым ліку з дапамогай механізмаў ААН.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі